Нямецкае Таварыства філолагаў паведамляе, што ўзровень навучання ў дзяржаўных школах Нямеччыны пагаршаецца. Паводле таварыства, прычынай гэтага можа быць штораз большая колькасць дзяцей эмігрантаў. Зараз гэта прыкладна 30-40% усіх вучняў нямецкіх школ.
Намеснік старшыні фракцыі Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу ў Бундэстаге Карстэн Ліннэманн заклікае прымаць у першы клас толькі тых дзяцей, якія валодаюць нямецкай мовай. Нямецкі парламентар прапануе, каб дзеці, які не валодаюць нямецкай мовай вывучалі яе прымусова.
’’Да мяне ўсё часцей прыходзяць бацькі, якія скардзяцца на сітуацыю, якая вымушае пасылаць дзяцей у прыватныя школы. Гэта кепска для Нямеччыны. Мы павінны выправіць гэта зараз, неабходна паклапаціцца пра лепшую інтэграцыю дзяцей, якія выкарыстоўваць замежныя мовы’’.
Супраць такіх прапановаў выступаюць палітыкі з Партыі Зялёных. На думку зялёных, прапановы ХДС толькі паглыбляюць адрозненні ў адукацыі розных сацыяльных групаў.
IAR/эж