Беларуская Служба

Дональд Трамп падаў у суд на штат Каліфорнія

07.08.2019 12:35
У адміністрацыі Трампа лічаць, падпісаны губернатарам штата Гэвінам Ньюсамам, закон неканстытуцыйным, паколькі ў ім устанаўліваюцца патрабаванні да кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду звыш тых, што вызначаныя канстытуцыяй ЗША.
Donald Trump
Donald TrumpPAP/EPA/SHAWN THEW

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і Рэспубліканская партыя падалі пазовы супраць штата Каліфорнія ў сувязі з прынятым там законам. У адпаведнасці з ім кандыдаты ў прэзідэнты ЗША павінны ў абавязковым парадку публікаваць сваю падатковую дэкларацыю, каб удзельнічаць у каліфарнійскіх праймарыз.

У адміністрацыі Трампа лічаць, падпісаны губернатарам штата Гэвінам Ньюсамам, закон неканстытуцыйным, паколькі ў ім устанаўліваюцца патрабаванні да кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду звыш тых, што вызначаныя канстытуцыяй ЗША. Пры гэтым каліфарнійскі закон тычацца толькі ўнутрыпартыйных выбараў, якія праводзяцца ў гэтым штаце, а на федэральны ўзровень дадзеная норма не распаўсюджваецца.

Пазоў з патрабаваннем прызнаць, што закон не адпавядае канстытуцыі, пададзены асабістымі адвакатамі Трампа ў суд у Сакрамэнта. 6 жніўня аналагічны пазоў быў таксама пададзены ад імя Рэспубліканскай партыі ЗША.

У адным з пазоваў каліфарнійскі закон называюць ’’адкрытай палітычнай атакай, накіраванай супраць дзеючага прэзідэнта’’.

паводле bbc.com/эж