Беларуская Служба

Польскія ксяндзы ў Сібіры зоймуцца выратаваннем старых могілак

08.08.2019 11:22
На працягу доўгіх гадоў у Іркуцку на месцы спачынку нябожчыкаў дзейнічаў парк атракцыёнаў.
Tablica na cmentarzu w Irkucku
Tablica na cmentarzu w IrkuckuInstagram/mkpiekarska

Польскія духоўныя выступілі з ініцыятывай акцыі па ратаванні старых могілак. Першым эфектам супрацы паміж польскімі ксяндзамі і прадстаўнікамі іншых рэлігійных аб’яднанняў стаў праект музею на тэрыторыі колішніх могілак. На працягу доўгіх гадоў у Іркуцку на месцы спачынку нябожчыкаў дзейнічаў парк атракцыёнаў.

Пробашч каталіцкага кафедральнага сабору ў Іркуцку Уладзімеж Сек нагадаў, што праект рэалізоўваецца ў шчыльнай супрацы з прадстаўнікамі іншых канфесій.

’’Там спачывае многа палякаў. Там пахаваныя ксяндзы, якія тут працавалі. Там знайшлі вечны спакой палякі, якія займалі важныя пасады, выконвалі тут істотныя функцыі. Менавіта з гэтае прычыны трэба гаварыць пра гэтых людзей, каб памяць пра іх не знікла. ’’

Ксёндз нагадаў, што як мінімум у палове са 120 тысяч магіл спачываюць палякі, сярод іх і тыя, якія ў унеслі вялікі ўнёсак у развіццё Іркуцка. На месцы даўніх 'ʼЕрусалімскіх могілакʼʼ паўстае музей памяці аб славутых жыхарах гэтага сібірскага гораду.

IAR/эж