Беларуская Служба

Нарвегія выявіла радыяцыю на мяжы з Расіяй

15.08.2019 17:02
Дэпартамент ядзернай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя Нарвегіі выявіў мікраскапічныя колькасці радыёактыўнага ёду, якія ўтрымліваліся ў паветры на поўначы краіны.
promieniowanie
promieniowaniePixabay

Дэпартамент ядзернай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя Нарвегіі (DSA) выявіў мікраскапічныя колькасці радыёактыўнага ёду, якія ўтрымліваліся ў паветры на поўначы краіны праз некалькі дзён пасля выбуху пры выпрабаванні ракетнага рухавіка ў Расіі. Пра гэта паведамляе «Корреспондент» са спасылкай на Reuters у чацвер, 15 жніўня.

Як заявілі ў суботу ў расійскім дзяржаўным ядзерным агенцтве «Росатом», пяць чалавек, якія загінулі ў выніку выбуху, былі яго супрацоўнікамі, а аварыя адбылася пры выкананні работ, звязаных з інжынерна-тэхнічным суправаджэннем «ізатопных крыніц сілкавання».

Узровень радыяцыі ў расійскім Северадзвінску 8 жніўня пасля аварыі павялічыўся ў 16 разоў. Улады заявілі, што праводзілі ракетныя выпрабаванні на марской платформе.

Злучаныя Штаты лічаць, што выбух быў звязаны з праграмай развіцця гіпергукавых крылатых ракет.

вс