Беларуская Служба

Краіны-ахвяры Пакту Молатава – Рыбентропа заклікалі паглыбіць даследаванні аўтарытарызму

23.08.2019 16:55
23 жніўня таксама адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму, які быў зацверджаны Еўрапейскім парламентам у 2008 годзе.
Wiaczesław Mołotow podpisuje dokument w imieniu sowieckiej Rosji. Moskwa, 23 sierpnia 1939
Wiaczesław Mołotow podpisuje dokument w imieniu sowieckiej Rosji. Moskwa, 23 sierpnia 1939 IPN

Міністры замежных Польшчы, Румыніі і трох прыбалтыйскіх краінаў заклікалі іншыя еўрапейскія дзяржавы больш актыўна даследаваць злачынствы таталітарных рэжымаў. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў адзначаюць, што гэта дазволіць пазбегнуць маніпуляцый гістарычнымі фактамі.

Сумесная заява была апублікавана ў 80-ю гадавіну падпісання пакта Молатава-Рыбентропа, вынікам якога стала агрэсія на Польшчу, савецкая акупацыя краін Балтыі, якая працягвалася амаль 50 гадоў.

У заяве міністраў паведамляецца, што актуальныя даследаванні злачынстваў таталітарных рэжымаў з’яўляюцца недастатковымі.

«Боль і несправядлівасць ніколі не будуць забыты, мы будзем памятаць. Ўвекавечанне трагедыі дае нам сілу і веды, каб супрацьстаяць тым, хто спрабуе ўваскрэсіць тыя ідэалогіі, а таксама ачысціць іх ад злачынстваў і зняць з іх віну», – напісалі міністры ў супольнай заяве.

Адначасова кіраўніка МЗС заклікаюць урады ўсіх еўрапейскіх краін маральна і матэрыяльна падтрымліваць даследаванні злачынстваў, учыненых таталітарнымі рэжымамі. Яны адзначаюць, што дзякуючы сумесным намаганнямі ўдасца эфектыўна змагацца з дэзынфармацыяй і спробамі маніпуляваць гістарычнымі фактамі.

23 жніўня таксама адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму, які быў зацверджаны Еўрапейскім парламентам у 2008 годзе.

IAR/эж