Эстонскі горад Тарту ў 2024 годзе стане адной з Еўрапейскіх сталіцаў культуры. Рэшта гарадоў, які атрымаюць гэты пачэсны тытул будуць абраныя сёлета ўвосень.
За званне Еўрапейскай сталіцы культуры змагаліся адразу два эстонскія гарады – Тарту і Нарва. Тарту – гэта студэнцкі горад, які часта называюць культурнай сталіцай Эстоніі. Перавага Татру над памежнай Нарвай заключаецца ў добра развітай інфраструктуры, багатых традыцыях і бурлівым культурніцкім жыцці.
Сёлета Еўрапейскімі сталіцамі культуры з’яўляюцца італьянская Матэра і балгарскі Плоўдзіў. Раней гэткі пачэсны тытул мелі два польскія гарады – Кракаў і Уроцлаў.
IAR/эж