Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла даручыў сфармаваць новы ўрад краіны Джузэпэ Контэ, выканаўцу абавязкаў старшыні Савета міністраў. Пра гэта ў чацвер, 29 жніўня, паведаміў сакратар прэзідэнцкай канцылярыі Уга Дзампэці.
Як перадае агенцтва ANSA, да перамоваў, як чакаецца, падключацца Рух «5 зорак» і апазіцыйная Дэмакратычная партыя.
Джузэпэ Контэ заявіў, што неабходна як мага хутчэй знайсці выхад з палітычнай нестабільнасці. Палітык дадаў, што новы Кабмін павінен будзе адразу ж прыступіць да працы над мадэрнізацыяй краіны і праектам бюджэту на 2020 год.
Лідар правай папулісцкай «Лігі» Матэа сальвініі 8 жніўня заявіў аб выхадзе з кіроўнай кааліцыі разам з Рухам «5 зорак». У выніку Контэ 20 жніўня аб'явіў аб адстаўцы з пасады італьянскага прэмʼера.
Прэзідэнт Серджа Матарэла даў партыям час да 28 жніўня, каб тыя змаглі знайсці ў парламенце партнёраў па кааліцыі і тым самым перадухілілі новыя выбары. Кандыдатуру Джузэпэ Контэ ўзгаднілі ў якасці прэмʼер-міністра.
Папулісцкі рух «5 зорак» і Дэмакратычная партыя Італіі ўжо казалі пра гатоўнасць да дыялогу.
паводле dw.com/эж