Федэральны канцлер Нямеччына Ангела Меркель у чацвер 28 жніўня правяла тэлефонную размову з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімерам Пуціным. Галоўнай тэмай тэлефоннай размовы стала сітуацыя ва Украіне. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ураду ФРГ Штэфэн Зайберт.
Кіраўнікі абедзвюх дзяржаў узгаднілі працяг падрыхтоўкі да будучай сустрэчы «Нармандскай чацвёркі» (то-бок Нямеччыны, Францыі, Расіі ды Украіны), галоўнай мэтай якой будзе далейшае ажыццяўленне мінскіх пагадненняў. Таксама Пуцін і Меркель падкрэслілі неабходнасць прыспяшэнне перамоваў на конт дамоваў аб транзіце расійскага газу праз Украіну.
Чарговай тэмай перамоваў Ангелы Меркель і Уладзімера Пуціна стала сітуацыя ў Сірыі. Асаблівую занепакоенасць палітыкаў выклікае эскалацыя баявых дзеянняў на паўночным усходзе Сірыі.
PAP/эж