Служба бяспекі Украіны (СБУ) паведамляе, што перамовы з Расіяй аб абмене палоннымі працягваюцца. Таксама Адміністрацыя прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага інфармуе, што абмен яшчэ не адбыўся.
Нагадаем, раней генпракурор Украіны абвясціў, што пачаўся абмен зняволенымі паміж Расіяй і Украінай. Паводле яго, вызваленыя былі ў тым ліку маракі, затрыманыя ў Керчанскім праліве, а таксама рэжысёр Алег Сянцоў. У сваю чаргу з Украіны ў Расію вернецца журналіст, якога абвінавачваюць у падтрымцы прарасейскіх сепаратыстаў.
Учора Сянцоў, які адбывае 20 гадоў пакарання ў Расіі, быў дастаўлены ў маскоўскую турму. Дагэтуль, палітвязня ўтрымлівалі ў калоніі ў горадзе Лабытнагі.
аз