Урад Японіі намерваецца накіраваць спецыяльнае паліцэйскае падраздзяленне на выспы Сенкаку, якія з’яўляюцца прадметам тэрытарыяльных спрэчак паміж Японіяй і Кітайскай Народнай Рэспублікай.
Пра гэта паведаміла японскае тэлебачанне NHK. Паводле дадзеных тэлеканалу, японская паліцыя распачне патруляваць бязлюдныя выспы на пачатку будучага году. Спецпадраздзяленне паліцыі, высланае на выспы Сенкаку, будзе мець на ўзбраенні верталёты і аўтаматычную зброю. Падраздзяленне будзе складацца са 150 паліцэйскіх з Акінавы.
Улады КНР на працягу доўгага часу выказваюць тэрытарыяльныя прэтэнзія на выспы Сенкаку і таксама на шэраг іншых тэрыторый у акваторыі Усходне-Кітайскага мора.
У 2012 годзе на выспах Сенкаку з’явілася група кітайцаў. Японская паліцыя арыштавала іх за незаконнае знаходжанне на тэрыторыі краіны. Тады Токіа правяло нацыяналізацыю часткі зямель выспаў Сенкаку, якія дагэтуль былі прыватнай уласнасцю.
IAR/эж