Беларуская Служба

Зламыснік напаў з нажом на дзяцей у Кітаі

03.09.2019 16:45
Падобныя злачынствы сталі сапраўдным бедствам у гэтай краіне за апошнія гады.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by PublicDomainPictures from Pixabay /CC0

Восем дзяцей загінулі, двое атрымалі раненні ў адной са школ цэнтральнага Кітая.

Саракагадовы нападнік быў арыштаваны. Ён накінуўся на дзяцей з нажом.

За апошнія гады ў Кітаі адбылося некалькі нападаў зламыснікаў у навучальных і дашкольных установах.

Падобная атака адбылася ў красавіку ў адной з пачатковых школ Кітаю. Тады два чалавекі загінулі, а двое атрымалі раненні.

У кастрычніку мінулага года ў выніку нападу зламыснікам з нажом на дзіцячы садок пацярпелі чатырнаццаць чалавек.

У красавіку мінулага года, узброены нажом мужчына напаў і забіў дзевяць вучняў, якія вярталіся са школы.

ПР/юл