У Медным ушанавалі памяць ахвяраў Катынскага злачынства. На Польскіх ваенных могілках пакояцца астанкі больш за 6 тысяч польскіх паліцыянтаў, супрацоўнікаў Памежнай аховы і жандараў, якія былі забітыя супрацоўнікамі НКУС вясной 1940 году .
Урачыстую імшу служыў біскуп Войска Польскага Юзаф Гуздэк (Józef Guzdek). Афіцыйную дэлегацыю з Польшчы на мерапрыемстве ачольваў Галоўны начальнік паліцыі, генеральны інспектар Яраслаў Шымчык (Jarosław Szymczyk). З расійскага боку, акрамя кіраўніцтва Мемарыяльнага комплекса ў Медным, прымаў удзел таксама і кіраўнік польскай секцыі аб'яднання «Мемарыял» Аляксандр Гурыянаў.
Некалькі дзён таму незалежная расійская штодзёнка «Новая газета» апублікавала артыкул, у якім нагадала пра сталінскія злачынствы, здзейсненыя супраць польскіх ваеннапалонных. Выданне падкрэсліла, што чыноўнікі і пракрамлёўскія гісторыкі спрабуюць падарваць гістарычныя факты пра Катынскае злачынства.
аз