Беларуская Служба

Папа Рымскі звярнуўся да ўладаў Мазамбіку

05.09.2019 12:23
Насельніцтва Мазамбіка, гэта прыкладна 30 млн чалавек, а палова з іх – хрысціяне.
Францішак у Мазамбіку PAP/EPA/LUCA ZENNARO

Францішак заклікаў улады Мазамбіку дбаць пра мір, агульнанацыянальнае паяднанне і надзею. Папа рымскі Францішак сустрэўся з уладай і дыпламатычным корпусам гэтай афрыканскай краіны, размешчанай на паўднёвым усходзе кантыненту. Таксама пантыфік выказаў словы салідарнасці з ахвярамі нядаўніх цыклонаў.

-Хачу, каб мае першыя словы блізкасці і салідарнасці былі накіраваныя ўсім тым, хто пацярпеў у выніку цыклонаў Ідаі і Кенет. Іх катастрафічныя наступствы дагэтуль абцяжарваюць жыццё шматлікіх сем'яў, асабліва ў тых месцах, дзе не адбылася адбудова. Гэткі абшар вымагае надзвычайнай увагі.

Пасля сустрэчы з палітычнай элітай Мазамбіку Папа рымскі Францішак накіраваўся на міжрэлігійную сустрэчу з моладдзю. Насельніцтва Мазамбіка, гэта прыкладна 30 млн чалавек, а палова з іх – хрысціяне. Гэта ўжо чацвёрты візіт пантыфіка ў Афрыку. 

IAR/эж