Беларуская Служба

Шасцярых тэрарыстаў ISIS асудзілі ў Косава

05.09.2019 13:03
Паводле паведамленняў суда ў Прышціне, джыхадзісты намерваліся ажыццявіць тэракты на дыскатэцы ў Грачаніцах, у праваслаўнай царкве ў Косаўскай Мітровіцы і паза межамі краіны.
(zdjęcie ilustracyjne)
(zdjęcie ilustracyjne)Shutterstock/Positiffy

Суд у Косава асудзіў шэсць чалавек – прыхільнікаў Ісламскай дзяржавы. Асуджаныя рыхтавалі тэрарыстычныя акты ў Косава і не толькі. Сярод іншых, ахвярамі іх тэрору павінны былі стаць жаўнеры НАТА, якія слоужаць у Косава і таксама ў Францыі і Бельгіі. Абвінавачаныя атрымалі прысуды ад 1 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле паведамленняў суда ў Прышціне, джыхадзісты намерваліся ажыццявіць тэракты на дыскатэцы ў Грачаніцах, у праваслаўнай царкве ў Косаўскай Мітровіцы і паза межамі краіны.

Адметным з’яўляецца той факт, што Грачаніцы і Мітровіцы, гэта мясцовасці, дзе пераважае сербскае праваслаўнае насельніцтва. Агулам на тэрыторыі Косава нясуць службу каля чатырох тысяч жаўнераў Паўночнаатлантычнага альянсу.

Паводле дадзеных уладаў Косава, прыкладна 300 грамадзянаў краіны ў перыяд з 2012 года далучыліся да груповак ісламістаў у Сірыі. 70 касавараў падчас баёў у Сірыі ды Іраку загінула.

PAP/эж