Беларуская Служба

Набліжаецца абмен палонных паміж Украінай і Расіяй

05.09.2019 14:58
Уладзімір Пуцін высока ацаніў стан перагавораў і выказаў надзею на тое, што адносіны Украіны і Расіі нармалізуюцца
Władimir Putin
Władimir Putin PAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK / KREMLIN POO

Прэзідэнт Расіі Уладзімер Пуцін заявіў, што перамовы з Украінай аб абмене зняволенымі набліжаюцца да завяршэння. Палітык дадаў, што маштаб гэтага абмену будзе вялікім і стане добрым крокам у нармалізацыі адносін паміж дзяржавамі.

«Зыходзячы з нашай чалавечнасці, мы падыходзім да завяршэння перамоў, якія мы праводзім, у тым ліку і з афіцыйнымі ўладамі. Думаю, гэта адбудзецца ў бліжэйшы час. Абмен будзе вялікім, маштабным », – сказаў Пуцін, адказваючы на пытанні на пленарным пасяджэнні Усходняга эканамічнага форуму.

Уладзімір Пуцін высока ацаніў стан перагавораў і выказаў надзею на тое, што адносіны Украіны і Расіі нармалізуюцца. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі паўтарыў меркаванне, у якім часта агучваецца, што расіяне і ўкраінцы «гэта дзве часткі аднаго народа».

Абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай павінен быў адбыцца ў жніўні гэтага года. Як паведамлялася раней, абедзве краіны павінны былі перавесці 30-35 грамадзянаў іншай краіны. Імёны Алега Сянцова, а таксама ўкраінскіх маракоў, узятых у палон пасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве, былі названы сярод украінскіх грамадзянаў, якія вернуцца дадому.

PAP/эж