Беларуская Служба

У Расеі набліжаецца дэмаграфічная катастрофа

06.09.2019 11:50
Да 2035 года на чвэрць скароціцца лічба жанчын у гэтай краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Ryan McGuire from Pixabay/CC0

З заяваю пра тое, што ў Расеі назіраецца дэмаграфічная катастрофа выступіў міністр працы РФ Максім Тапілін. Чыноўнік заявіў, што катастрофа зацягнецца на доўга і ніякая дзяржаўная палітыка яе не спыніць.

Міністр заявіў Агенцтву ТАСС, што ў параўнанні з 2011-м года лічба расіянак скароціцца на 25-30% да 2035 года. Гэта паўплывае на скарачэнне насельніцтва Расеі. Пры мінімальнай нараджальнасці, гэта прывядзе да далейшай дэпапуляцыі краіны.

Расейскі ўрад заявіў, што на сённяшні дзень у Расеі жыве 146,7 мільёнаў грамадзянаў. Гэта значыць, што за год насельніцтва РФ скарацілася на 150 тысяч чалавек.

Паводле падлікаў ААН, цягам XXI-га стагоддзя насельніцтва Расеі можа скараціцца на палову.

ПР/юл