Ва ўзросце 95 гадоў пайшоў з жыцця Роберт Мугабэ - былы прэм'ер-міністр і прэзідэнт Зімбабвэ, старшыня Афрыканскага саюза, паведамляе Rzeczpospolita.
У 1980-1987 гадах Роберт Мугабэ быў прэм'ер-міністрам Зімбабвэ, пазней – шматгадовым прэзідэнтам. У той жа час, то бок у 2015 і 2016 гадах, ён быў таксама старшынём Афрыканскага саюза.
Падчас прэзідэнцтва Мугабэ абвінавачвалі ў парушэнні правоў чалавека, у тым ліку ў адмове ў харчовай дапамозе для раёнаў краіны, якія падтрымлівалі апазіцыю.
Мугабэ сем разоў абіралі прэзідэнтам, але ў сувязі з радыкалізацыяй ягонай палітыкі і жорсткім пераследам апазіцыі, вынікі выбараў выклікалі сумневы.
Дарэчы, вынікаў выбараў, якія адбыліся 2008 годзе, не прызнала большасць міжнароднай супольнасці, а Еўрапейскі Саюз увёў супраць Зімбабвэ палітычныя санкцыі.
Роберт Мугабэ страціў уладу ў 2017 годзе ў выніку ваеннага перавароту, ён заставаўся пад хатнім арыштам. 21 лістапада таго ж года ён афіцыйна заявіў пра сваю адстаўку ў лісце ў парламент.
Цяперашні прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва, які ўзяў уладу пасля перавароту, назваў Мугабэ „іконай вызвалення” і абяцаў, што яго ўклад у гісторыю краіны і кантынента ніколі не будзе забыты, паведамляе Rzeczpospolita.
аз