Беларуская Служба

Вярхоўны Суд ЗША дазволіў абмежаваць міграцыю

12.09.2019 13:41
Гэта было адно з галоўных абяцанняў прэзідэнта Трампа выбарцам.
прэзідэнт ЗША Дональд ТрампEPA/SHAWN THEW Dostawca: PAP/EPA

Вярхоўны суд ЗША прызнаў законным план прэзідэнта Дональда Трампа, які прадугледжвае абмежаванне магчымасцяў для мігрантаў прасіць прытулак у ЗША.

Згодна з новымі правіламі, людзі, якія прыязджаюць у ЗША з трэціх краін, павінны будуць падаць заяву на прытулак перад перасячэннем мяжы.

Рашэнне Вярхоўнага суда ЗША выклікала шмат пярэчанняў, але на дадзены момант судовы вердыкт дзейнічае на ўсёй тэрыторыі краіны.

План Дональда Трампа закране дзясяткі тысяч мігрантаў з Цэнтральнай Амерыкі, якія кіруюцца ў Штаты – часта пешшу – праз Мексіку.

Прэзідэнцкая адміністрацыя прадставіла новую міграцыйную палітыку ЗША ў ліпені. Праект быў заблакаваны пастановай суда першай інстанцыі. Вярхоўны Суд зняў гэтую блакаду

Абмежаванне міграцыі зʼяўляецца галоўнай мэтай прэзідэнцтва Дональда Трампа, важным элементам яго намаганняў па пераабранні ў 2020 годзе.

ПР/юл