Дональд Трамп крытыкуе амерыканскі Цэнтрабанк за высокія працэнтныя стаўкі.
Гэткую рэакцыю ў амерыканскага прэзідэнта выклікала рашэнне Цэнтральнага банку ЕЗ пра зніжэнне працэнтных ставак ды запуск стымулюючага пакета ў абшары еўра, кажа карэспандэнт Польскага радыё Марэк Валкускі.
У адказ на рашэнне Еўрапейскага Цэнтрабанку пра скарачэнне на 10 базавых пунктаў працэнтнай стаўкі, прэзідэнт Дональд Трамп напісаў, што гэта паспяховая спроба дэвальвацыі еўра ў параўнанні з моцным доларам. Трамп лічыць, што гэта ўдарыць моцна па эканоміцы ЗША. Прэзідэнт дамагаецца, ад амерыканскага рэгулятара падобных крокаў, нават скарачэння працэнтнай стаўкі да 0%.
Цяпер у Еўразвязе базісная працэнтная стаўка складае – 0,5%, а ў ЗША – 2-2,25%.
ПР/юл