Беларуская Служба

Сем чалавек загінула ў тэракце ў Турцыі

13.09.2019 13:15
Мінімум дзесяць чалавек атрымалі раненні ў выніку выбуху бомбы на паўднёвым-усходзе Турцыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/JAWAD JALALI Dostawca: PAP/EPA

Сёння ў адным з гарадоў правінцыі Д'ярбакыр прагучаў выбух. Паводле словаў прадстаўнікоў мясцовых уладаў, бомба была закладзена на адной з дарог. Яна ўзарвалася, калі побач праязджаў аўтобус, які вёз рабочых, якія вярталіся з працы.

Губернатар правінцыі заявіў, што выбуховы ладунак быў закладзены курдскімі апалчэнцамі.
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган паабяцаў аператыўна расследаваць і схапіць вінаватых.

Курдская рабочая партыя (ПКК) змагаецца з 1980-х гадоў за аддзяленне ад Турцыі паўднёва-ўсходніх раёнаў і незалежнасць курдаў.

Турцыя, як і ЗША лічаць ПКК тэрарыстычнай арганізацыяй. Канфлікт паміж Турцыяй і курдскімі апалчэнцамі забраў жыцці каля 40 000 чалавек.

ПР/юл