У сталіцы Бураціі, Улан-Удэ, ужо тыдзень праходзяць акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў мясцовых выбараў.
Жыхары бурацкай сталіцы кожны дзень выходзяць на вуліцы і патрабуюць паўторнага правядзення галасавання. Паводле іх, мэрам горада павінен быць лідар камуністычнай партыі, а не як заявіла Выбарчая камісія, палітык «Адзінай Расіі». «За апошнія дні дэманстрантаў жорстка збівае і разганяе паліцыя. Ніводнае СМІ аб гэтым не паведаміла», – напісала ў інтэрнэце бурацкая журналістка. Анна Зуева заявіла, што пасьля таго, што яна ўбачыла на вуліцах Улан-Удэ, яна больш не можа красамоўна і без прымусу расказваць гледачам пра падзеі ў Бурацыіі. «Я не хачу ісці на саступкі са сваім сумленнем», – напісала вядучая.
Радыё «Свабода» адзначае, што Анна Зуева была адзіным мясцовым журналістам, які паведамляў аб пратэсце жыхароў.
яс