Адной з галоўных тэмаў еўрапейскай нарады міністраў у Бруселю стане пачатак працэдуры 7 артыкулу Еўрапейскага трактату ў адчыненні да Вугоршчыны. З гэтае прычыны адбудзецца прадстаўленне пазіцыі гэтай краіны па пытанню вяршэнства права.
Працэдуру, выкліканую імаверным парушэннем прынцыпу вяршэнства права ў дачыненні да ўладаў у Будапешце, распачаў Еўрапейскі парламент папярэдняга склікання.
Міністр юстыцыі Вугоршчыны Юдыт Варга катэгарычна заявіла, што падчас еўрапейскай нарады міністраў будзе бараніць Вугоршчыну.
-Спадзяюся, што краіны-чальцы Еўрапейскага Звязу будуць пазбягаць ужывання двайных стандартаў і дакажуць, што дадзеная працэдура не з’яўляецца палітычнай помстай. Чакаем на справядлівую і абгрунтаваную дыскусію.
Пасля размоваў аб сітуацыі ў Вугоршчыне, намеснік Еўрапейскай камісіі прадставіць сітуацыю вакол судовай улады ў Польшчы. Пасля чаго можа прайсці дыскусія і на гэтую тэму.
IAR/эж