Беларуская Служба

Вяшчанне распачынае новы канал Польскага тэлебачання TVP Wilno

17.09.2019 12:08
TVP Wilno ажыццяўляе тэлетрансляцыю ў рамках сістэмы наземнага лічбавага тэлебачання, сігнал каналу даступны па ўсёй Віленшчыне.
Урачысты пачатак вяшчання новага каналу ў Вільні PAP/Leszek Szymański

У Доме польскай культуры ў Вільне прайшла ўрачыстасць пачатку вяшчання новага тэлевізійнага каналу TVP Wilno. У цырымоніі прыняў удзел кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі.

Старшыня праўлення Польскага тэлебачання Яцак Курскі, падкрэсліў што новы польскі тэлеканал TVP Wilno стане ўзаемным камунікатарам.

-Ён будзе апавядаць пра Польшчу літоўцам, якія цікавяцца нашай краінай. Аднак перадусім, новы канала будзе вяшчаць пра Польшчу для тых палякаў, якія жывуць у Вільні і на Віленшчыне.

Новы польскі тэлеканал TVP Wilno спачатку будзе прапаноўваць інфармацыйную перадачу «Info Wilno», падрыхтаваную віленскімі журналістамі. Апроч гэтага тэлегледачы змогуць паглядзець самыя папулярныя польскія тэлесерыялы, праграмы, прысвечаныя палякам замежжа. Да канца года плануецца запусціць дзве публіцыстычныя перадачы.

TVP Wilno ажыццяўляе тэлетрансляцыю ў рамках сістэмы наземнага лічбавага тэлебачання, сігнал каналу даступны па ўсёй Віленшчыне.

IAR/эж