Польскія еўрадэпутаты паведамляюць пра некарысныя для транспартных кампаній з Усходняй Еўропы рашэнні Еўрапарламента.
У Страсбургу камісія Еўрапарламента па справах транспарту вырашыла працягваць працу над так званым Пакетам мабільнасці. Дэпутатам з краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы не ўдалося давесці да спынення працы палаты над згаданымі палажэннямі.
Праціўнікі Пакета мабільнасці перасцерагаюць, што новае еўразвязаўскае заканадаўства можа прывесці да звальненняў у транспартнай галіне.
Еўрадэпутат ад польскай кіроўнай партыі „Права і справярлівасць” Косма Златоўскі (Kosma Złotowski), падкрэслівае, што існуе яшчэ шанец на змену некарысных правілаў.
- Мы спадзяемся на новага еўракамісара па справах транспарту, то бок прадстаўніка Румыніі. Таму існуе шанец на тое, што перамовы будуць выглядаць інакш. Даражэйшы транспарт аплочваецца транспартным кампаніям з Германіі, Францыі, Аўстрыі, Італіі, але ўжо не кампаніям з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Пакет мабільнасці рэгулюе, між іншым, працоўны час і заработную плату дальнабойшчыкаў. Польскія еўрадэпутаты лічаць, што новыя правілы дыскрымінуюць усходнееўрапейскія кампаніі, паколькі гэта кошт іх працы вырасце найбольш.
Польшча мае самы вялікі транспартны флот у Еўропе. Гэта значыць, што краіна можа найбольш адчуваць змены ў заканадаўстве ЕС.
аз