Беларуская Служба

Польскія артысты выступяць перад жаўнерамі НАТА ў Латвіі

20.09.2019 12:46
 21 верасня польскія выканаўцы выступяць у Рызе, а 22 верасня іх змогуць паслухаць жаўнеры ў Ліпаве.    
zdjecie ilustracyjne
zdjecie ilustracyjneShutterstock.com/Aleks Kend

20 верасня ў вайсковай частцы войскаў НАТА ў Адажы, што ў Латвіі пройдзе святочны канцэрт пад назвай «За нашу і вашу свабоду». Польскія артысты выступяць спецыяльна для жаўнераў Міжнароднай ударнай батальённай групы НАТА, у склад якой уваходзіць Польскі ваенны кантынгент.

Камандзір Польскага ваеннага кантынгенту ў Латвіі маёр Даніэль Станіцкі паведаміў, што канцэрт прысвечаны польска-латышскай супольнасці і барацьбе Латвіі за незалежнасць, у якой 100 гадоў таму таксама ўдзельнічалі і палякі.

- Латышскія жаўнеры выдатна ведаюць гісторыю. Падчас супольнай службы мы разам прыгадваем удзел польскіх танкаў у латгальскай кампаніі стогадовай даўніны.

Канцэрт польскіх артыстаў у вайсковай базе НАТА ў Адажы не будзе адзіным. 21 верасня польскія выканаўцы выступяць у Рызе, а 22 верасня іх змогуць паслухаць жаўнеры ў Ліпаве.    

IAR/эж