Пасол Польшчы ва Украіне Барташ Ціхоцкі перадаў украінскім уладам зварот Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы аб выдачы дазволу на эксгумацыю астанкаў палякаў – ахвяр войнаў і рэпрэсій, пахаваных на тэрыторыі Украіны.
Дыпламат сустрэўся з гэтай нагоды з міністрам культуры, моладзі і спорту Украіны Уладзімірам Барадзянскім.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Польшчу 31 жніўня, у сувязі з 80-й гадавінай пачатку Другой сусветнай вайны, пасля размовы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, адмяніў мараторый на пошук і эксгумацыю астанкаў палякаў ва Украіне.
Спецыялісты ІНП Польшчы больш за два гады ў Літве, Беларусі і Украіне шукаюць пахаванняў палякаў, забітых савецкімі і нямецкімі рэпрэсіўнымі органамі.
вс