Беларуская Служба

ЕІБ адмаўляецца ад фінансавання праектаў, звязаных з прыродным газам

21.11.2019 09:11
З 2021 году банк спыніць фінансаванне інвестыцыяў, звязаных з выкапнёвымі палівамі.
,
Газ, трубаPhoto: PatternPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі інвестыцыйны банк адмаўляецца ад фінансавання праектаў, звязаных з прыродным газам. Такое рашэнне прыняў Савет дырэктараў банку. Польшча хацела захаваць крэдытаванне для газавых інвестыцый. Супраць рашэння банку разам з Польшчай галасавалі Румынія і Венгрыя.

Аднак, большасць краін-акцыянераў Еўрапейскага інвестыцыйнага банку вырашыла, што ўстанова павінна засяродзіцца на экалогіі і падтрымцы экалагічных праектах. Таму банк больш не будзе фінансаваць інвестыцыі, звязаныя з выкапнёвымі палівамі. Нагадаем, раней ён адмовіўся ад фінансавання інвестыцый, звязаных з вугалем.

Датай заканчэння газавых інвестыцый, устаноўленай Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, з'яўляецца 2021 год. Такім чынам, толькі да канца наступнага года краіны ЕС змогуць падаваць заяўкі на суфінансаванне газавых праектаў Еўрапейскім інвестыцыйным банкам.

Гэты тэрмін не распаўсюджваецца на праекты, якія ўключаны ў спіс прыярытэтаў Еўрапейскага Саюза.

Польшча хацела захаваць фінансаванне праектаў прыроднага газу, як мінімум да 2025 году.

аз