Беларуская Служба

Грузія просіць дапамагчы вызваліць доктара, выкрадзенага прарасейскімі сепаратыстамі

20.11.2019 17:09
Пачынаючы з 9 лістапада, грузінскі хірург-артапед утрымліваецца ў Цхінвалі, сталіцы Паўднёвай Асеціі.
Сцяг ГрузііLaila/pixabay.com/CC0

Грузія заклікала міжнародную супольнасць дапамагчы вызваліць доктара, выкрадзенага прарасейскімі сепаратыстамі

Важа Гапрындашвілі ехаў на тэрміновы выклік да пацыента і быў затрыманы гэтак званай памежнай службай самаабвешчанай Рэспублікі Паўднёвая Асеція. Пачынаючы з 9 лістапада, грузінскі хірург-артапед утрымліваецца ў Цхінвалі, сталіцы Паўднёвай Асеціі.

Сепаратысты абвінавацілі лекара ў незаконным перасячэнні мяжы. Гаворка ідзе пра часовую дэмаркацыйную лінію, якую расійскае войска ўстанавіла пасля вайны з Грузіяй у 2008 годзе.

Паводле ўпаўнаважанага прадстаўніка ўрада Грузіі па сувязях з Расіяй Зураба Абашыдзэ, гэта не першы выпадак. Сепаратысты выкрадаюць людзей і затым патрабуюць за іх выкуп.

ав