Беларуская Служба

Кіраўнікі МЗС Эстоніі, Літвы, Швецыі і Украіны выступілі з сумеснай заявай адносна палітыкі Расеі

27.11.2019 11:02
«Мы заклікаем Расію паважаць міжнароднае права і асноўныя прынцыпы і адмовіцца ад дзеянняў, якія супярэчаць гэтым прынцыпам...».
 .
Сцяг Эстоніі.Photo: mayns82/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністры замежных справаў Эстоніі, Літвы, Швецыі і Украіны 26 лістапада выступілі з сумеснай заявай адносна палітыкі Расіі і „працяглай агрэсіі” у дачыненні да Украіны.

„Мы заклікаем Расію паважаць міжнароднае права і асноўныя прынцыпы і адмовіцца ад дзеянняў, якія супярэчаць гэтым прынцыпам...”, - паведамляе „Свабода”.

Міністры станоўча ацанілі настойлівыя намаганні Украіны вырашыць канфлікт на ўсходзе Украіны, выкліканы працяглай расейскай агрэсіяй, мірным шляхам у інтарэсах украінскага народа і Еўропы ў цэлым. Яны падкрэслілі важнасць дасягнення працяглага палітычнага рашэння канфлікту на аснове поўнага выканання Менскіх дамоўленасцей і заклікалі Расею ў поўнай меры прызнаць сваю адказнасць у гэтай сувязі, - гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай МЗС Украіны.

У заяве таксама ўтрымліваецца заклік да Расеі „выканаць свае міжнародныя абавязацельствы, забяспечыўшы бесперашкодны доступ ва ўкраінскія парты ў Азоўскім моры і свабоду навігацыі”.

Адносіны паміж Украінай і Расеяй рэзка абвастрыліся пасля анексіі Расіяй Крыма і пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе. Расія прызнана ва Ўкраіне краінай-агрэсарам.

аз