Беларуская Служба

Еўрапейскі парламент зацвердзіў склад новай Еўрапейскай камісіі

27.11.2019 13:35
Яе ўзначаліць Урсула фон дэр Ляен. У сваю чаргу, адным з камісараў будзе паляк Януш Вайцяхоўскі.
Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/PATRICK SEEGER

Еўрапейскі парламент зацвердзіў склад новай Еўрапейскай камісіі. Яе ўзначаліць Урсула фон дэр Ляен. У сваю чаргу, адным з камісараў стане Януш Вайцяхоўскі (Janusz Wojciechowski). Польскі палітык будзе камісарам па сельскай гаспадарцы.

Еўрапейская камісія нясе адказнасць за бягучую палітыку Еўрапейскага Саюза. Яна можа прадстаўляць новыя прапановы заканадаўства ЕС. У сваю чаргу пасада камісара адпавядае пасадзе міністра ў нацыянальным урадзе.

Кожная краіна супольнасці мае ў камісіі свайго прадстаўніка. У парламенце цяперашняга склікання ўпершыню не будзе камісара з Вялікабрытаніі, якая плануе выйсці з Еўрасаюза.

аз