Падчас выступу ў Бундэстагу Ангела Меркель выказалася за падтрыманне моцнага НАТА і стабільнага альянсу са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Паводле нямецкай канцлеркі, Еўропа цяпер не ў сілах абараніцца ў адзіночку.
Ангела Меркель прызнала ў Бундэстагу, што абарончыя магчымасці Еўропы сёння вельмі абмежаваныя.
„Сёння больш, чым падчас халоднай вайны падтрымліванне НАТА ў нашых інтарэсах. Еўропа ў цяперашні час не ў сілах абараніць сябе ў адзіночку. Мы звязаны з Паўночнаатлантычным альянсам і хочам працаваць на яго карысць, а таксама ўзяць на сябе большую адказнасць”, - заявіла Меркель.
Канцлерка падкрэсліла вялікую ролю НАТА ў падтрыманні міру ў Еўропе на працягу 40 гадоў пасля Другой сусветнай вайны. З гэтай нагоды яна падзякавала ЗША за ўклад у НАТА ў гэтым перыядзе. Ангела Меркель таксама выказалася за вызначэнне адказнасці альянсу ў сучасным свеце.
Нагадваем, падчас свайго ўчорашняга візіту ў Берлін міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч таксама выказаўся за падтрыманне, а нават умацаванне НАТА.
аз