Беларуская Служба

«Газпром» абавязалі выплаціць Украіне 3 млрд долараў

28.11.2019 11:42
Украінская кампанія падала скаргу на «Газпром» па кантракце на пастаўку газу, падпісаным у 2009 годзе тагачасным прэм’ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Апеляцыйны суд акругі Свэа ў Швецыі адхіліў першую апеляцыю «Газпрома» супраць рашэння Стакгольмскага арбітражнага суду адносна украінска-расійскага газавага кантракту.

Гаворка ідзе пра рашэння ад 31 траўня 2017 года, калі арбітражны суд пагадзіўся з «Нафтагазам». Украінская кампанія падала скаргу на «Газпром» па кантракце на пастаўку газу, падпісаным у 2009 годзе тагачасным прэм’ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай. Скарга тычылася нормы «бяры або плаці» і формулы цаны, якая, на думку «Нафтагазу», не адпавядала рынкавым умовам.

Формула «бяры або плаці» уводзіць ніжнюю мяжу аб’ёму газу, які павінен быць аплачаны незалежна ад таго, ці атрымаў яго пакупнік.

У снежні 2017 года і лютым 2018 Арбітражны суд вынес прысуды, паводле якога, «Нафтагаз» павінен выплаціць «Газпрому» доўг у памеры больш за 2 мільярдаў долараў. У сваю чаргу «Газпром» абавязаны выплаціць «Нафтагазу» 4,67 млрд долараў. У выніку расійская дзяржаўная карпарацыя «Газпром» абавязана спагнаць украінскай кампаніі пазыку ў 2,56 млрд долараў.

Расійскі манапаліст дагэтуль не выплаціў гэтую суму. Доўг перад «Нафтагазам», уключаючы працэнты, ужо дасягае 3 млрд долараў.

паводле energetyka24.com/эж