Германія выслала дваіх расійскіх дыпламатаў. Прычынай з'яўляецца падазрэнне нямецкіх следчых у тым, што расійскія службы могуць стаяць за забойствам грамадзяніна Грузіі.
Злачынства адбылося ў берлінскім парку Кляйнер Тыргартэн (Kleiner Tiergarten) 23 жніўня.
40-гадовага грамадзяніна Грузіі Зелімхана Хангашвілі двойчы параніў у галаву грамадзянін Расіі, які неўзабаве быў арыштаваны.
аз