Беларуская Служба

Расіянін, які ў жніўні ў Берліне застрэліў чачэнца, мог здабыць зброю ў Варшаве

10.12.2019 16:11
Нямецкія СМІ адразу звязалі смерць Зэліхмана Хангашвілі з яго дзейнасцю ў Расіі. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расіянін, які ў жніўні ў цэнтры Берліна застрэліў Зэліхмана Хангашвілі мог здабыць зброю ў Варшаве – падазраюць нямецкія следчыя, піша партал onet.pl.

Нямецкія СМІ адразу звязалі смерць Хангашвілі з яго дзейнасцю ў Расіі. Грамадзянін Грузіі чачэнскага паходжання шмат гадоў дапамагаў вядомаму чачэнскаму каменданту Шамілю Басаеву ў Інгушэціі. Расійская паліцыя вяла следства супраць Хангашвілі з 2008 году. У Берліне ён жыў пад іншым прозвішчам.

Забойства адбылося 23 жніўня. Тыдзень раней, 17 жніўня, забойца прыляцеў з Маскву ў Парыж. Праз тры дні паляцеў у Варшаву. Следчыя лічаць, што ў Варшаве ён мог здабыць зброю, з якой застрэліў чачэнца.

Паліцыя затрымала забойцу. 49-ці гадовы мужчына выкарыстоўваў расійскі пашпарт на прозвішча Сакалоў. Неўзабаве аказалася, што яно фальшывае. Bellingcat, Der Spiegel i The Insider звяртаюць увагу, што насамрэч мужчыну завуць Вадзім Красікаў. Магчыма, гэта той жа самы чалавек, які застрэліў расійскага бізнесмена ў цэнтры Масквы ў 2013 годзе – лічаць журналісты, якія займаюцца справай.

ав