Беларуская Служба

Кіраўнік Меджліса на некалькі гадзін затрыманы ў бухарэсцкім аэрапорце

12.12.2019 15:43
Рэфат Чубараў будзе прасіць румынскія ўлады патлумачыць прычыны затрымання.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў раніцай 12 снежня паведаміў, што, прыбыўшы ў Бухарэст і праходзячы памежны кантроль, румынскія памежнікі канфіскавалі ў яго пашпарт і трымалі яго ў зоне перадачы аэрапорта 3,5 гадзіны без тлумачэння прычын, паведамляе Грамадскае радыё.

«Гэта пры тым, што адной з мэтаў візіту майго і маіх калегаў у Румынію з'яўляецца запланаваная сёння сустрэча з дзяржсакратаром Міністэрства замежных спраў і экспертамі German Marshall Fund of the United States для абмеркавання сітуацыі ў часова акупаваным Крыме і мілітарызацыі паўвострава і Чорнага мора», – сказаў Чубараў.

Ён дадаў, што «неадкладнае ўмяшанне ў сітуацыю амбасадара Украіны ў Румыніі Аляксандра Банькова і консула пасольства Украіны ў Румыніі Паўла Някрасава дазволілі вырашыць сітуацыю праз 3-5 гадзін, а ў 7.00 раніцы я ўжо быў у гасцініцы, каб пачаць праграму знаходжання ў 9.30».

Чубараў таксама заявіў, што звяжацца з пасольствам Украіны ў Румыніі і румынскімі ўладамі, «каб атрымаць дакладныя тлумачэнні прычын затрымання».

ав