Беларуская Служба

Удзельнікі Кліматычнага саміту ААН не дамовіліся ў справе сістэмы гандлю выкідамі CO₂

16.12.2019 12:37
Узгадненне вышэйзгаданых палажэнняў было асноўнай мэтай саміту, у якім прынялі ўдзел дэлегаты з амаль 200 краін ААН. 
       COP25
Міністр аховы навакольнага асяроддзя Чылі і прэзідэнт COP25 Караліна Шмід PAP/EPA/ZIPI

Удзельнікам Кліматычнага саміту ААН (COP-25) не ўдалося ўзгадніць палажэнні па міжнароднай сістэме гандлю выкідамі CO₂. Паразуменне не дасягнутае, хоць мерапрыемства было падоўжанае на 2 дні.

Узгадненне вышэйзгаданых палажэнняў было асноўнай мэтай саміту, у якім прынялі ўдзел дэлегаты з амаль 200 краін ААН. Кіраўнік канферэнцыі, міністр навакольнага асяроддзя Чылі Караліна Шміт адзначыла, што дзяржавы былі блізкія да дасягнення пагаднення:

-Мы праводзілі сустрэчы дапазна, гэта былі бяссонныя два дні і дзве ночы. І мы былі вельмі блізкія да пагаднення. Спадзяюся, што мы зможам выкарыстоўваць напрацаваныя матэрыялы для заключэння кантракта на наступным саміце.

Удзельнікам Кліматычнага саміту ў Мадрыдзе ўсё ж удалося ўзгадніць некаторыя другарадныя пытанні, уключаючы кампенсацыі страт, выкліканых зменай клімату.

У агульнай складанасці ў сустрэчы ў Мадрыдзе прынялі ўдзел больш за 26 тыс. дэлегатаў, у тым ліку прадстаўнікі ўрадаў, палітыкі, перагаворшчыкі, навукоўцы і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый.

Наступны Кліматычны саміт ААН – COP26 – адбудзецца ў 2020 годзе ў Глазга, Велікабрытанія.

ав