Беларуская Служба

Укладчык «Паўночнага патоку-2» прыпыніў будаўніцтва з-за магчымых санкцый ЗША

21.12.2019 18:07
Кіраўнік фірмы атрымаў ліст ад двух амерыканскіх сенатараў, у якім гаворыцца, што ў выпадку, калі фірма працягне працу, то ў адносінах да яе будуць уведзеныя санкцыі.
Budowa Nord Stream 2
Budowa Nord Stream 2© Nord Stream 2 / Axel Schmidt

У суботу, 21 снежня, швейцарская кампанія Allseas, баючыся амерыканскіх санкцый, спыніла пракладку трубаправода «Паўночны паток-2».

Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што прынялі такое рашэнне ў сувязі з тым, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб бюджэце Пентагона на наступны год, у якім прадугледжаны санкцыі ў дачыненні да кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве другой ніткі «Паўночнага патоку».

Кіраўнік швейцарскай фірмы атрымаў ліст ад двух амерыканскіх сенатараў, у якім гаворыцца, што ў выпадку, калі фірма працягне працу, то ў адносінах да яе будуць уведзеныя санкцыі.

Плануецца, што газаправод «Паўночны паток-2», які праходзіць па дне Балтыйскага мора і з’яўляецца сумесным нямецка-расійскім праектам, будзе здадзены ў эксплуатацыю ў 2020 годзе. Газ будзе транспартавацца з Расіі ў Германію. Польшча, краіны Балтыі, Украіна ды іншыя дзяржавы Еўрасаюзу выступаюць супраць гэтага праекту.

вс

на фота: будаўніцтва «Паўночнага патоку-2»