Беларуская Служба

Польшча памятае пра палякаў у Літве

23.12.2019 17:21
У рамках акцыі пад назовам „Польшча памятае пра цябе” літоўскія палякі атрымаюць калядныя падарункі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePhoto: StockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі ў Літве атрымаюць калядныя падарункі з Польшчы. Гэта ўжо трэцяя акцыя пад назовам „Польшча памятае пра цябе”, накіраваная літоўскім палякам, якія жывуць у асноўным у Троках і ваколіцы згаданага горада.

Акцыю „Польшча памятае пра цябе” некалькі гадоў таму ініцыяваў Троцкі раённы аддзел Саюза палякаў у Літве і дырэктар Цэнтра культуры ў Троках Эдуард Кейзік (Edward Kiejzik). Галоўным спонсарам акцыі з’яўляецца Фонд „Дапамога палякам на Усходзе”.

Эдуард Кейзік падкрэслівае, што сэнс акцыі ў тым, каб паказаць, што Польшча звяртае ўвагу на палякаў у гэтай частцы Літвы. Пры нагодзе, гэта таксама спосаб своеасаблівага прасоўвання краіны.

- Прынцып такі, каб прадукты ў падарунку былі польскай вытворчасці, каб падатак усё ж вяртаўся ў Польшчу.

Эдуард Кейзік дадае, што ў пакеце ёсць прадметы першай неабходнасці, а таксама святочныя прадукты, такія як пірагі, цукеркі, якія прыдадуцца на Каляды.

- Сёлета ўпершыню фонд перадаў дадатковыя сродкі на зімовую вопратку і абутак.

Усяго было падрыхтавана 200 харчовых пасылак і 50 камплектаў адзення.

Трокі - невялікі горад, маляўніча размешчаны на азёрах. Ён вядомы замкам, пабудаваным у XIV i XV стагоддзях і перабудаваным у мінулым стагоддзі. Трокі распаложаныя ў 30 кіламетрах ад Вільні.

аз