Пасол ЗША ў Іраку і супрацоўнікі амерыканскай амбасады былі эвакуіраваны з будынку ў сталіцы Багдада. Гэта ў сувязі з пратэстамі. На вуліцах горада і перад амбасадай ЗША сабраліся некалькі тысяч чалавек, якія ўварваліся ў будынак.
Дэманстрацыі пачаліся пасля амерыканскіх авіяўрадараў, якія ў мінулыя выходныя былі нанесеныя па аб’ектах п Іраку і Сірыі. Дэманстранты разбівалі камеры гарадскога назірання, кідалі бутэлькі ў бок амбасады, уздымалі антыамерыканскія і антыгабрэйскія лозунгі.
Аперацыя амерыканскай авіяцыі была помстай на сілах “Катаіб Хезбала”, якіх падтрымлівае Іран. Верагодна, гэта яны адказваюць, на апошнюю ракетную атаку на ваенную базу каля горада Кіркук на поўначы Ірака. У яе выніку быў забіты адзін цывільны супрацоўнік амерыканскай ваеннай місіі, а шэсць іншых атрымалі раненні.
Тым часам у выніку амерыканскіх авіяўрадаў у Сірыі і Іраку загінулі 25 чалавек, а больш за 50 былі параненыя.
Ірак заявіў, што ваенныя дзеянні ЗША з'яўляюцца парушэннем суверэнітэту краіны, улады якой будуць прымушаны перагледзець свае адносіны з ЗША.
аз