Сёння спаўняецца 20 гадоў з моманту, калі Уладзімір Пуцін уступіў на пасаду прэзідэнта Расіі. Расійская апазіцыя і праваабаронцы адзначаюць, што ў гэты перыяд канстытуцыйныя свабоды былі абмежаваныя, а дзяржава мілітарызавалася.
Некаторыя незалежныя эксперты таксама падкрэсліваюць значнае пагаршэнне адносін Масквы з суседнімі краінамі, а таксама з Еўрасаюзам і ЗША.
Перыяд улады Уладзіміра Пуціна – гэта сістэматычнае абмежаванне грамадзянскіх правоў і свабод. Расiйская апазіцыя звяртае ўвагу на недэмакратычны характар выбарчага працэсу, рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў, а таксама на ўвядзенне законаў, якія абмяжоўваюць свабоду выказвання меркаванняў і сходаў.
“Сучасная Расія вярнулася да часоў Савецкага Саюза, а нашы ўлады навучыліся хлусіць так, каб як мага больш людзей на Захадзе ім верылa”, - кажа праваабаронца Сяргей Кавалёў.
Некаторыя незалежныя каментатары і апазіцыйныя палітыкі адзначаюць мілітарызацыю дзяржавы. У прыватнасці яны нагадваюць пра ўдзел Расіі ва ўзброеным канфлікце ў Сірыі, агрэсію супраць Грузіі і Украіны, а таксама заявы Уладзіміра Пуціна адносна новых відаў зброі.
аз