Беларуская Служба

Дзясяткі малпаў загінулі ў пажары ў адным з заапаркаў Германіі

01.01.2020 16:30
Магчыма, пажар пачаўся з-за кітайскіх папяровых ліхтароў, якія пускалі ў неба ў навагоднюю ноч.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Tinny Photo

Паводле інфармацыі нямецкай паліцыі, 30 малпаў загінула ў выніку пажару ў заалагічным парку ў нямецкім горадзе Крэфельд. Ноччу там згарэў вальер з малпамі.

Пажарная служба атрымала паведамленне ад мясцовых жыхароў праз гадзіну пасля поўначы, дзякуючы чаму пажарнікі хутка маглі распачаць гашэнне агню. У выніку ўдалося перадухіліць распаўсюджванне пажару на іншыя клеткі.

Распачатае следства па справе прычын узгарання. Магчыма, пажар пачаўся з-за кітайскіх папяровых ліхтароў, якія пускалі ў неба ў навагоднюю ноч. Рэшткі такіх ліхтарыкаў былі знойдзеныя на месцы спаленага вальеру. Выкарыстанне падобных небяспечных прадметаў забаронена ў Германіі з 2009 года.

нг