Амбасада ЗША ў Багдадзе паінфармавала ў сераду пасля поўдня, што часова спыняе ўсе консульскія працы. Амерыканскім грамадзянам рэкамендавана не набліжацца да пляцоўкі.
- Па прычыне атак шыіцкай міліцыі на комплекс амбасады ЗША ўсе публічныя консульскія дзеянні часова спыненыя. Усе запланаваныя сустрэчы адкліканыя, – чытаем у заяве амбасады.
Пратэсты перад амерыканскай амбасадай у Багдадзе распачаліся пасля нядзельнай інфармацыі з Пентагону, што амерыканскія сілы правялі налёты на звязаныя з шыіцкай групоўкай Катаіб Хэзбала цэлі ў Іраку і Сірыі. ЗША мяркуюць, што Катаіб Хэзбала адказвае, між іншым, за пятнічную ракетную атаку на вайсковую базу блізу гораду Кіркук на поўначы Іраку.
У аўторак і сераду незадаволеныя іракцы ўварваліся на тэрыторыю амбасады, знішчылі прыёмную, дзе распалілі агонь, павыбівалі вокны. Яны таксама спрабавалі пратараніць браму, якую таксама падпалілі.
ав