З 1 ліпеня 2020 года румынскае дзяржава выведзе з-пад свайго кантролю рынак газу. Гэты захад ажыццяўляецца праз год, пасля прыняцця тэрміновай пастановы ўрада, якая замарозіла цану на кубаметр газу на ўзроўні 68 леяў (каля 14 еўра) для ўнутранага спажыўца.
Цана ў 14 еўра на той момант была ніжэйшай за рынкавую, таму кошт блакітнага паліва для румынскіх прамысловых прадпрыемстваў імкліва падскочыў. У цяперашні час цана на газ у Румыніі вышэйшая, чым сярэдняя па рэгіёне. Гэта тычыцца, як прамысловых так і прыватных спажыўцоў гэтай сыравіны.
Таксама ўрад Румыніі намерваецца «адпусціць» рынак электраэнергіі ўжо ў 2021 годзе.
rri.ro/эж