Беларуская Служба

Дональд Трамп папярэдзіў Іран

04.01.2020 11:07
«Мінулай ноччу мы дзейнічалі, каб спыніць вайну. Мы не рабілі нічога, каб пачаць вайну».
Donald Trump
Donald Trump PAP/EPA/ERIK S. LESSER

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з заявай пасля знішчэння іранскага генерала Касэма Сулеймані. Ён заявіў, што ЗША не ставяць сваёй мэтай змену рэжыму ў Іране, аднак «гатовыя распачаць любыя неабходныя дзеянні» у выпадку, калі Іран будзе пагражаць амерыканскім грамадзянам.

Трамп заявіў: «Мінулай ноччу мы дзейнічалі, каб спыніць вайну. Мы не рабілі нічога, каб пачаць вайну».

Па словах Трампа, «смерць нявінных людзей была хворым запалам Сулеймані», які быў «схоплены на месцы злачынства і знішчаны».

Трамп таксама заявіў, што ЗША валодаюць лепшымі ў свеце ўзброенымі сіламі і разведвальнымі службамі. Ён таксама падкрэсліў, што адчувае глыбокую павагу да народа Ірана.

Трамп зрабіў гэтую заяву на сваім гольф-курорце Мар-а-Лага, дзе амерыканскі лідар прыбывае на навагодніх вакацыях. Дональд Трамп не стаў адказваць на пытанні журналістаў.

паводле voanews.com/эж