Беларуская Служба

Папа рымскі заклікаў свет да дыялогу

05.01.2020 14:16
«Я заклікаю ўсе бакі падтрымліваць агмень дыялогу і самакантролю. Пазбягайце ценю варожасці».
 .
Плошча Св. Пятра ў Ватыкане PAP/EPA/ANGELO CARCONI

У нядзелю, 5 студзеня падчас сустрэчы з вернікамі ў Ватыкане папа рымскі Францішак заявіў, што ў шматлікіх месцах па ўсім свеце адчуваецца «напружанасць атмасферы, якая пужае». Пантыфік заклікаў да дыялогу і самакантролю. Біскуп Рымскі асцерагаў перад вайною, гаворачы, што яна прыносіць выключна смерць і разбурэнні.

У сваім звароце да тысячаў вернікаў, які сабраліся на малітву «Анёл Гасподні» папа рымскі аднёс я да напружанасці ў свеце, якая паўстала ў выніку супрацьстаяння Ірану са Злучанымі Штатамі.

«Я заклікаю ўсе бакі падтрымліваць агмень дыялогу і самакантролю. Пазбягайце ценю варожасці», – настойліва пераконваў Францішак. 

IAR/эж