Пасля таго як ЗША ліквідавалі іранскага генерала Касэма Сулеймані, улады Ірану заявілі, што адпомсцяць за сваю страту.
Прадстаўнікі краін-удзельніц НАТА рэгулярна праводзяць сустрэчы, на якіх узгадняецца палітыка блоку, аднак у выключных выпадках адбываюцца надзвычайныя нарады. Адзін з дыпламатаў паведаміў, што генеральны сакратара Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг вырашыў склікаць надзвычайную нараду пасля кансультацый паміж хаўруснікамі.
Напярэдадні кіраўніцтва НАТА вырашыла спыніць усе ваенныя манеўры саюзу, якія адбываюцца на тэрыторыі Ірану. Таксама міжнародная кааліцыя на чале з ЗША, якая вядзе барацьбу з так званай «Ісламскай дзяржавай» абвесціла аб спыненні ўсіх ваенных вучэнняў. У Іраку дагэтуль застаюцца войскі НАТА, пакуль невядома ці падчас надзвычайнай нарады краіны блоку вырашаць вывесці войскі з тэрыторыі Ірану.
PR/эж