Беларуская Служба

Войскі самаабароны Японіі накіруюцца на Блізкі Усход

06.01.2020 16:22
 Японскія патрульныя самалёты распачнуць аперацыю па ахове суднай ужо ў студзені.
Сіндза Абэ Foto: WANG ZHAO / POOL

Прэм’ер міністр Японіі Сіндза Абэ пацвердзіў планы Японіі выслаць на Блізкі Усход сілы самаабароны. Перад усім гаворка ідзе пра Армузскі праліў. Сілы самаабароны будуць запэўніваць бяспеку суднам, якія транспартуюць нафту ў Японію.

Праз Армузскі праліў перавозіцца 1/5 усёй нафты свету. Японскія патрульныя самалёты распачнуць аперацыю па ахове суднай ужо ў студзені. Эсмінец ВМС Японіі, верагодна, далучыцца да місіі ў лютым.

Адначасова прэм’ер Японіі заклікаў міжнародную супольнасць прыняць захады з мэтай дээскалацыі напружання на Блізкім Усходзе. Сіндза Абэ выразіў занепакоенасць сітуацыяй у гэтым рэгіёне, якая пачала ўскладняцца пасля ліквідацыі Касэма Сулеймані.

PR/эж