ЮНЕСКА і іншыя міжнародныя арганізацыі, якія займаюцца культурай, крытыкуюць словы амерыканскага прэзідэнта. У Твітэры Дональд Трамп прыгразіў знішчыць месца нацыянальнай культурніцкай спадчыны Ірану. Твіт з’яўляецца часткай раптоўнага завастрэння канфлікту паміж ЗША і Іранам пасля забойства амерыканцамі аднаго з самых важных іранскіх генералаў Касема Сулеймані. Улады ў Тэгеране заявілі пра помсту.
Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Одры Азулай нагадала, што Іран і ЗША падпісалі канвенцыю з 1954 году аб ахове культурніцкіх аб’ектаў у збройных канфліктах. У сваю чаргу Міжнародная рада музеяў у выдадзенай заяве асудзіла ўсялякія крокі, мэтай якіх з’яўляецца знішчэнне культурніцкага багацця і зазначыла, што такія дзеянні з’яўляюцца ваенным злачынствам.
Твіт Дональда Трампа скрытыкавалі палітыкі краін, якія раней падтрымалі барацьбу ЗША з тэрарызмам, а генерала Сулеймана назвалі пагрозай рэгіянальнай бяспецы. – Мы прытрымліваемся пазіцыі, што спадчына культуры ахоўваецца міжнародным законам, мы чакаем, што закон будзе выконвацца, – ацаніў кіраўнік брытанскай дыпламатыі Дамінік Рааб.
Некаторыя палітыкі і эксперты нагадалі Трампу, што да гэтага часу помнікі гісторыі знішчалі толькі афганскія талібы і фанатыкі з гэтак званай Ісламскай дзяржавы.
ав