Беларуская Служба

Трэці ў гісторыі паляк самотна і без падтрымкі дабраўся да Паўднёвага полюсу

07.01.2020 17:02
«Полюс заваяваны» – такая інфармацыя прыйшла ў Польшчу каля 22 гадзіны ў нядзелю, 5 студзеня, ад Яцка Лібухі.
Antarktyda
AntarktydaPixabay (domena publiczna)

«Полюс заваяваны» – такая інфармацыя прыйшла ў Польшчу каля 22 гадзіны ў нядзелю, 5 студзеня, ад Яцка Лібухі, які на пачатку лістапада вырушыў у самотнае падарожжа праз Антарктыду. Да мэты ён дайшоў у 54-ты дзень падарожжа, у часе якога цягнуў на санках 110 кг неабходных рэчаў.

Да мэты ўдалося дабрацца, нягледзячы на складанасці. Пачаткова выклікам было надвор’е. Інтэнсіўныя ападкі снегу амаль рабілі немагчымым навігацыю, а ў свежым снегу санкі паводзіліся сябе як якар. Па гэтай прычыне з запланаваных на 15-30 км у дзень у першым тыдні Яцэк мог прайсці толькі 8-10 км. Страчаны час прыйшлося кампенсаваць дадатковымі высілкамі, паколькі запасы прадуктаў харчавання былі строга падлічаныя.

Яцэк Лібуха стартаваў з заліву Herkules Inlet, адкуль да полюса каля 1150 км. На Антарктыдзе ён самотна святкаваў Божае нараджэнне, Новы год і свой дзень народзін.

Яцэк з’яўляецца трэцім у гісторыі палякам, які самотна і без падтрымкі дабраўся да Паўднёвага полюсу. Раней гэта зрабілі Малгажата Войтачка ў 2017 годзе і Марэк Камінскі ў 1995 годзе.

Яцэк рыхтаваўся да падарожжа на Антарктыду, між іншым, падчас паездак на Шпіцберген. Вандроўкі – гэта яго хобі, па адукацыі ён менеджар.

ав