Прынамсі 40 чалавек загінулі, а больш за 200 параненыя падчас пахавання іранскага генерала Касема Сулеймані. Агенцтва АР, спасылаючыся на іранскае дзяржаўнае тэлебачанне, паінфармавала, што гэтыя людзі памерлі ў выніку даўкі.
Генерал Касем Сулеймані, найважнейшы іранскі лідар, быў забіты ў пятніцу ў Багдадзе ў выніку атакі амерыканскага дрона. Яго пахавальныя ўрачыстасці распачаліся ў сталіцы Іраку, а потым былі перанесеныя ў сталіцу Ірану. Пасля труну з целам генерала перавезлі ў Керман, яго родны горад, дзе яго пахавалі на «могілках пакутнікаў».
Генерала забілі амерыканцы, улады Ірану абяцалі адпомсціць за яго смерць. Іран разважае 13 «сцэнароў помсты» – заявіў сакратар Рады нацбяспекі Ірану Алі Шамхані:
– Амерыканцы павінны ведаць, што да гэтага часу ў радзе дыскутавалі пра 13 сцэнароў помсты, а нават калі існуе кансэнсус у справе найслабейшага сцэнара, яго рэалізацыя можа быць гістарычным кашмарам для амерыканцаў.
ав